 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Усё новае - гэта добра засвоенае і пераасэнсаванае старое. Таму, каб не хварэць на залішні "крэаціў" і "аўтарскае бачанне" у плане ткацтва паясоў, перыядычна займаюся капіяваннем і рэплікацыяй вузкарэгіянальных аўтэнтычных экземпляраў. Дарэчы, гэты выдатная прафілактыка занудна-стандартных колеравых вырашэнняў :) ( і чаго ж я там наткала?Collapse ) Пояс, тканы "паркамі" на бердзечку, амаль што копія непадпісанага пояса з закрамоў музея НАН РБ. У арыгінале замест аранжавага колеру - ярка-ружовы.  Пояс паводле Валожынскіх, каларыстыка максімальна набліжана, арнамент тыповы.    Трыо з Дзятлаўшчыны, першыя два захавалі арыгінальныя колеры.  Украінская крайка (рэпліка). Ткацтва на кроснах "у саржу" з мікраэлементамі закладнога.  Крайка, цяпер ужо з нашага боку (Кобрыншчына). Ткацтва на бердзечку, воўна. Копія. Tags: паясы, ткацтва на бердзечку
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Тадааааам! Назбіраўшы пэўны досвед у ткацтве на бердзечку паясоў і ня толькі, не магу трываць - дзялюся!!! 29 лістапада а 18.00 запрашаю ўсіх жадаючых на МАЙСТАР-КЛАС ПА ТКАЦТВЕ НА БЕРДЗЕЧКУ. Раскажу і пакажу: - як снаваць і ткаць "паркамі"; - як ткаць двухколерныя ўзоры з пераменай колеру; - як ткаць чатырохнітовыя вырабы з дапамогай дадатковых нітоў (калі застанецца час). З сабою пажадана мець бердзечка, ніткі будуць на месцы. Пачатковы досвед ткацтва вітаецца! Узнёсак 90.000. Папярэдні запіс абавязковы (па тэлефоне ці паведамленнем). Tags: майстар-клас, ткацтва на бердзечку
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |











 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Учора завітала для мяне мадам з дачкой з незвычайнай просьбай - дапамагчы з убраньнем для нейкага міжнароднага конкурсу прыгажосьці, а ў прыватнасці для дэфіле ў нацыянальных строях. ( што было далей?Collapse ) Пра патрабаваньні да касцюму пані Натальля нічога ўцямнага сказаць не змагла, акрамя таго, што ён павінен быць "стылізаваны". Паколькі выраз "стылізаваны беларускі нацыянальны строй" у мяне вызывае толькі асацыяцыі з чарговымі Белхудожпромаўскімі шэдэўрамі, васількамі і саломай на галаве, я прапанавала у турба-рэжыме (ага, за тыдзень) пашыць гарсэцік і андарак і пазычыць свае кашулю з фартухом - якія, дарэчы, ужо двойчы ездзілі на падобныя конкурсы. Кіслы выраз твару канкурсанткі даў зразумець, што шыты рукамі "правільны" строй зусім ня сэксі і "не катіт". Ізноў жа, на прытаньне "чаго душа патрабуе?" адказу я не дачулася. Як правільны дызайнер, ггг, я палезла ў тырнет глядзець, у чым звычайна выступаюць розныя "Міскі"... і тут у этнаграфічна выхаванага мастацкага густу здарыўся калапс... http://www.yaplakal.com/forum2/topic286334.htmlhttp://news.online.ua/547348/uchastnitsy-miss-vselennaya-2012-v-natsionalnyh-kostyumah-36-foto/Рэзюмэ для тых, хто паленаваўся глядзець фоткі: нацыянальны строй ва ўяўленні арганізатараў і ўдзельнікаў конкурсаў прыгажосці мусіць адлюстроўваць асаблівасці краіны - флору, фауну, архітэктуру, спорт, колеры сцягаў, нацыянальныя стэрэатыпы і брэнды... АБН Мадам перагаварыла з дырэктарам мерапрыемства - андаракі катэгарычна не вітаюцца (канешне, дзіцяці гадоў гэдак 13 проста неабходна дэманстраваць ногі!). А ЦЯПЕР ПЫТАНЬНЕ!!! :)) Што б вы размясцілі на строі беларускай удзельніцы? Мае варыянты: - зубра - двух буслоў (і буслянку на галаву замест вяночку) - гарнітур з чырвона-зялёным гальштукам і вусы - арнамент з выявай нацыянальнай бібліятэкі - трактар "Беларусь" Чакаю ў каментах вашыя дызайны! ;)
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |














 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
W kociołkach bigos grzano; w słowach wydać trudno Bigosu smak przedziwny, kolor i woń cudną; Słów tylko brzęk usłyszy i rymów porządek, Ale treści ich miejski nie pojmie żołądek. Aby cenić litewskie pieśni i potrawy, Trzeba mieć zdrowie, na wsi żyć, wracać z obławy. Przecież i bez tych przypraw potrawą nie lada Jest bigos, bo się z jarzyn dobrych sztucznie składa. Bierze się doń siekana, kwaszona kapusta, Która, wedle przysłowia, sama idzie w usta; Zamknięta w kotle, łonem wilgotnem okrywa Wyszukanego cząstki najlepsze mięsiwa; I praży się, aż ogień wszystkie z niej wyciśnie Soki żywne, aż z brzegów naczynia war pryśnie I powietrze dokoła zionie aromatem. Adam Mickiewicz/ Pan Tadeusz Ну, мы сёлета капусту яшчэ не квасілі, бо не до тэго... Але бігас з дзічынкаю такі згатавала. Кажуць, у бігаса рэцэптаў, як і ў баршча - у кожнай гаспадыні свой. Дзялюся сваім эксперыментам. ( Чытаць болей...Collapse )Tags: ніфіга-не-літоўская-гаспадыня, рэцэпт
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
“Хвартук не толькі складае неабходную частку жаночага адзення, але відавочна адыгрывае вялікую ролю ў значнасці самой прыстойнасці. Ні адна жанчына, якая шануе сябе, не пакажацца без хвартука пераж мужчынам, з якім яна лічыцца як з чалавекам. Пры з’яўленні ў хату чужога чалавека гаспадыня перш за ўсё глядзіць, ці прыстойна яна адзета, ці падпярэзаны ў яе хвартук.” (паводле Сербава І. А.) Фартух (паводле адпаведнага з Салігорскага раёну) Вышыўка процягам, сцябліністым швом; мярэжка. Лён, мулінэ. Tags: вышыўка, сreative, строі
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |